Астранамічны аб’ект
Нябеснае цела (ці дакладней астранамічны аб’ект) — матэрыяльны аб’ект, які сфармаваўся натуральным чынам у касмічнай прасторы. Да нябесных целаў можна аднесці каметы, планеты, метэарыты, астэроіды, зоркі і іншае. Нябесныя целы вывучае астраномія.
| ||||||||
Клікабельны калаж астранамічных цел і аб’ектаў |
Апісанне
правіцьПамеры нябесных целаў розныя — ад велізарных да малюсенькіх. Самымі вялікімі з’яўляюцца, як правіла, зоркі, самымі маленькімі — метэарыты. Нябесныя целы аб’ядноўваюць у сістэмы ў залежнасці ад таго, што гэтыя целы сабой уяўляюць.
Нябеснае цела | Сістэма | Прыклад |
---|---|---|
Планеты | Зоркавыя сістэмы | Сонечная сістэма |
Астэроіды | Астэроідныя пояса | Пояс у Сонечнай сістэме (паміж арбітамі Марса і Юпітэра) |
Зоркі | Галактыкі | Галактыка «Млечны шлях» |
Каметы | Каметныя пояса (пояса са «змёрзлымі камянямі») | Пояс Койпера |
На верхняй выяве справа ад табліцы паказана мадэль Сонечнай сістэмы. Яна складаецца з зоркі (Сонца), вакол якой па арбітах перамаяшчаюцца планеты. Вакол некаторых планет, як, напрыклад, вакол Зямлі, абарочваюцца натуральныя спадарожнікі, якія таксама з’яўляюцца нябеснымі целамі. Паміж арбітамі Марса і Юпітэра існуе астэроідны пояс, які складаецца з асобных целаў — астэроідаў, якія таксама верцяцца вакол Сонца. Існуе гіпотэза, што пояс астэроідаў узнік з-за таго, што ў Сонечнай сістэме была яшчэ адна планета, якая спыніла сваё існаванне (па іншай тэорыі гэта планета, якая не паспелая сфармавацца). Некаторыя планеты (такія як Сатурн) маюць пылавыя кольцы, якія ��ухаюцца вакол гэтых планет па арбітах. Гэтыя кольцы можна параўна��ь з вышэйзгаданым астэроідным поясам, толькі ў гэтым выпадку вакол планеты абарочваюцца целы, памеры якіх значна менш, чым памеры астэроідаў.
Астранамічныя аб’екты
правіцьАб’екты Сонечнай сістэмы | Пазасонечныя аб’екты | ||
---|---|---|---|
Простыя аб’екты | Састаўныя аб’екты | Прасторавыя аб’екты | |
|
|